Ізраіль і рух ХАМАС дамовіліся 4 жніўня пры эгіпецкім пасярэдніцтве аб спыненьні агню. Эгіпет заклікаў прадстаўнікоў Ізраілю і палестынскіх груповак наведваць перамовы ў Каіры, каб дамовіцца аб доўгатэрміновым пагадненьні.
Ранейшае перамір'е скончылася ў аўторак праз сем гадзін пасьля пачатку. Паводле Ізраілю, палестынскія ваяўнікі абстралялі ракетамі ізраільскую тэрыторыю. Палестынцы ж заявілі, што Ізраіль, нягледзячы на перамір'е, бамбаваў лягер бежанцаў у горадзе Газа, забіўшы дзіця і параніўшы 29 чалавек.
Ізраіль пачаў сваю ваенную кампанію 8 ліпеня ў адказ на ракетны абстрэл сваёй тэрыторыі з Сэктару Газы. Ад пачатку цяперашніх ваенных дзеяньняў былі забітыя больш за 1800 палестынцаў, большасьць з іх цывільныя асобы. За той жа час загінулі шэсцьдзесят чатыры ізраільскія салдаты і трое цывільных асоб.