Хто падманвае пра беларускі сьлед ў праграме Абамы?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці ўдзельнічалі беларускія праграмісты ў распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня для амэрыканскай  сыстэмы аховы здароўя? Выглядае, што нехта сказаў няпраўду – альбо кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Валеры Цапкала, які хваліўся такім удзелам, альбо ягоны намесьнік Аляксандар Марцінкевіч, які цяпер гэты ўдзел адмаўляе. Амэрыканскі тэлеканал CNN выдаліў з сайту рэйтынг звыродлівых збудаваньняў і прынёс прабачэньні за ўключэньне ў рэйтынг знакамітага помніка зь Берасьцейскай крэпасьці. А часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча 7 лютага выклікалі ў МЗС Беларусі ў сувязі з гэтым рэйтынгам. Прагучыць апытаньне ў Берасьці: «Як вы ставіцеся да гэтага рэйтынгу? Ці абражае ён памяць абаронцаў крэпасьці?» Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio