Хакейныя гульні прэзыдэнта

Your browser doesn’t support HTML5

Міжнародны хакейны турнір на прыз прэзыдэнта Беларусі, які адбыўся ў Менску ў калядны тыдзень, афіцыйная прапаганда называла «чэмпіянатам сьвету сярод аматараў». Дык што гэта за турнір? Ці насамрэч ён стаў спартовай або грамадзкай падзеяй? Для каго і чыім коштам адбывалася гэтая забава? Чаму каманда Лукашэнкі звычайна перамагае ў гэтых турнірах? У дыскусіі бяруць удзел палітык, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік Лявон Баршчэўскі і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Абодва — аматары спорту. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.