Чаму дырэктарку фабрыкі “Слодыч” Тацяну Селіх бароняць былыя калегі? Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.
Your browser doesn’t support HTML5
Сярод тэмаў:
Сёньня – пяты дзень акцыяў у абарону музэя Максіма Багдановіча ў Менску. Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства культуры прыпыніла свае распараджэньне аб зьмены статусу музэю на філію
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод можа быць прададзены расейскай кампаніі "Роснефть". Таксама Расеі можа быць прададзены і гарадзенскі "Азот". Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч.
Дырэктарку фабрыкі "Слодыч" Тацяну Селіх падазраюць у незаконным праслухоўваньні падначаленых, якое нанесла страты ў асабліва вялікім памеры. На самой фабрыцы дырэктарку бароняць
Апытаньне ў Берасьці да “Дня чэкіста”: Чым беларускі КДБ адрозьніваецца ад савецкага?
І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio