Што выгандляваў Януковіч?

Your browser doesn’t support HTML5

Пуцін амаль на траціну скінуў Украіне цану на газ. Як адрэагуе на гэта Майдан? Як расейскія фінансавыя ін’екцыі паўплываюць на сытуацыю ва Ўкраіне? Жывое ўключэньне з Майдану, меркаваньні аналітыкаў. Мы таксама даведаемся пра стаўленьне беларускіх апазыцыйных лідэраў да мясцовых выбараў, паразважаем, чаму ў Беластоку зьнікла цікаўнасьць да беларускай філялёгіі, разьбярэмся, які лёс чакае кватэрныя «радыёкропкі», абмяркуем, чаму колькасьць лядовых палацаў не адбіваецца на хакейных выніках. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.