Рада БНР — дакумэнты і... таямніцы

Your browser doesn’t support HTML5

Рыхтуючы да выданьня кнігу «Рада БНР. 1947-1970. Падзеі, дакумэнты, асобы» (выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны»), гісторык Натальля Гардзіенка сустрэлася ў Парыжы з сынам колішняга прэзыдэнта Рады Міколы Абрамчыка. Альгерд Абрамчык прыйшоў на сустрэчу зь бел-чырвона-белым сьцяжком на ляцкане, але адмовіўся паказаць «прэзыдэнцкі» дом у парыскім прадмесьці, дзе праз увесь паваенны час захоўваўся архіў БНР, які пазьней зьнік у невядомым кірунку. Пра таямнічы архіў і дзейнасьць Рады БНР пасьля Другой сусьветнай вайны Натальля Гардзіенка раскажа ў нашай перадачы.