На «Кераміне» абышлося без звальненьняў

Your browser doesn’t support HTML5

За парушэньні прафіляктычнага нагляду актывіст Маладога Фронту Ўладзь Яроменак мае правесьці 3 месяцы ў арыштным доме. Пасьля аўральных адставак на дрэваапрацоўчых заводах Беларусі кінуліся наводзіць парадак. Падчас візыту на «Керамін» Лукашэнка нікога ня звольніў. На Гарадзеншчыне працягваецца кампанія зьнішчэньня прыватных сьвіней. У Мабільнай бібліятэцы Быкаў і Гарэцкі апярэдзілі Ўэлса і Ўайлда. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.