Дранько-Майсюк: Цэнзарамі сталі паслужлівыя пісьменьнікі

Your browser doesn’t support HTML5

«Узвысіцца над будзённасьцю» — гэткую мэту ставіў перад сабой Леанід Дранько-Майсюк у кнізе «Гаспода», якая выйшла пятнаццаць гадоў таму. Аднак з тае пары паэт не аддаліўся ад беларускай будзённасьці, а, наадварот, наблізіўся да яе. Сьведчаньнем таму — яго выдадзены зборнік «Цацачная крама» і нявыдадзены — «Вершы для Хомкі», які набывае папулярнасьць у сацыяльных сетках.