Палітвязьні і Ўсходняе партнэрства

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму беларускія ўлады ня хочуць вызваліць усіх палітвязьняў? Якое значэньне ў справе эўраінтэграцыі Ўкраіны мае справа Юліі Цімашэнкі? Чаму Аліеў паедзе на саміт Партнэрства ў Вільню, а Лукашэнка – не? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг, экспэрт Беларускага цэнтру палітычных дасьледаваньняў Павал Вусаў і аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Портнікаў.