Не дачакаліся літаратурнага «нобэля»

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму Сьвятлана Алексіевіч не атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры? Ці насамрэч гэтым разам Беларусь як ніколі раней была блізкая да самай прэстыжнай ўзнагароды? Калі б яе раптам атрымала Алексіевіч, чый бы гэта быў посьпех: беларускай літаратуры, расейскай літаратуры, ці яе асабісты? Як паўплывала б гэта на разьвіцьцё беларускай літаратуры? А мо беларуская літаратура яшчэ не дарасла да «нобэля»? І які твор мусяць напісаць беларусы, каб ім зьдзівіць сьвет? У дыскусіі бралі ўдзел літаратурны крытык Ганна Янкута і філёзаф Валянцін Акудовіч.