Ні дня без забойства

Your browser doesn’t support HTML5

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала, што ў Беларусі кожны дзень здараецца адно забойства і тры выпадкі нанясеньня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. Ці сапраўды Беларусь — крымінальная краіна? Ці насамрэч расьце колькасьць жудасных забойстваў, калі ахвяраў катуюць, а трупы расчляняюць? Мо раней такія факты проста замоўчваліся? У чым прычыны цяжкіх злачынстваў? І ці можна сьмяротным пакараньнем стрымаць рост цяжкіх забойстваў? У дыскусіі бяруць удзел юрыст Павал Сапелка і пісьменьнік Адам Глобус. Таксама свае меркаваньні выкажуць жыхары Менску. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі