“Мова і бел-чырвона-белы сьцяг зьяднаюць беларусаў”

Your browser doesn’t support HTML5

На радаводным дрэве мастака Вячкі Целеша, якому 25 верасьня спаўняецца 75 гадоў, – больш за 500 галінак. Так абсяжна дасьледаваўшы свае карані, сёньняшні жыхар Рыгі і кавалер латвійскага Ордэну Трох зорак лічыць, што без радаводу ні асобны чалавек, ні народ існаваць ня могуць. А яшчэ ён перакананы: толькі мова і бел-чырвона-белы сьцяг зьяднаюць беларусаў. Напярэдадні юбілею з мастаком пагутарыў Міхась Скобла.