Апазыцыя: новая тактыка альбо старыя памылкі?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці зьяўляецца ўтварэньне новай кааліцыі “За справядлівыя выбары для лепшага жыцьця” «Талака» адказам на іншую ініцыятыву – “Народны рэфэрэндум”? І ці не азначае ўтварэньне дзьвюх кааліцыяў чарговага расколу апазыцыі? Чым адрозьніваюцца пляны ініцыятараў абедзьвюх кампаніяў? І ці няма небясьпекі, што паўторыцца сцэнар выбараў-2010? Госьць праграмы – сустаршыня незарэгістраванага праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня "За справядлівыя выбары" Віктар Карняенка. Патэлефануйце ў жывы эфір і выкажыце сваё меркаваньне: да якой кааліцыі далучыліся б вы і чаму? Тэлефон жывога эфіру 651 42 04.