Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч: Крайні крок палітвязьня

Your browser doesn’t support HTML5

У беларускае заканадаўства плянуецца ўвесьці паняцьце катаваньня. У гарадзенскай турме палітвязень Мікалай Аўтуховіч на знак пратэсту супраць зьдзекаў ускрывае сабе жывот. Што азначае гэты сыгнал з-за кратаў?  Камэнтары праваабаронцаў, былога палітвязьня з той жа турмы Дашкевіча. А таксама панарама дня, званкі, «Жывая мова» Юрася Бушлякова. Сёньня  песьні са складанкі «Сымбалі веры і свабоды». Бярыце ўдзел у абмеркваньні тэмаў эфіру. Тэлефон у студыю 8 029 651 42 04, аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.