Алеся Літвіноўская: загаворыце ў мяне як Эрыксан!

Your browser doesn’t support HTML5

Пачаўся другі сэзон курсаў «Мова ці кава». Форма навучаньня роднай мове пры каве, якую прыдумала для маскоўскіх беларусаў журналістка Кацярына Кібальчыч, пасьпяхова прыжылася і ў Менску. Вядучыя менскіх курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Чаму пры скарачэньні запісаў дзяцей у беларускія клясы дарослыя так горнуцца да мовы? Ці можа гэта сацыяльная суполка стаць урэшце народным унівэрсытэтам? Як “Мова ці кава” будзе чэрпаць з “Жывой мовы” Юрася Бушлякова? Пра гэта ў вечаровым эфіры мы запытаем філёляга Алесю Літвіноўскую, якая мае вопыт выкладаньня мовы ня толькі землякам, але швэдзкаму і амэрыканскаму паслам. У эфіры таксама панарама дня: аналіз новых цэнаў у кантэксьце ЭЗ і Мытнага зьвязу, вяртаньне беларускі з сырыйскага палону, адвакаты пра пэрспэктывы вызваленьня Баўмгертнэра, магілёўскі ультыматум гадавальнікам сьвіней. Бліц-аналіз: страхоўка ад байкоту хакейнага чэмпіянату ў Менску. Абмяркоўвайце гэтыя тэмы разам з намі. Задавайце свае пытаньні госьці эфіру Алесі Літвіноўскай. Тэлефон у студыі 8 029 651 42 04.