Ці трэба плаціць пошліну за шопінг за мяжой?

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў эфіры раскажам, чаму Партызанскі суд Менску вырашыў пакінуць гендырэктара Уралкалія ў турме КДБ пазнаёмім з мэмарандумам амэрыканскага суду, дзе сьцьвярджаецца, што беларускі дыпляматычны кур’ер нелегальна перапраўляў вайсковае абсталяваньне з ЗША ў Беларусь наведаем Клімавічы, дзе адкрылі помнік-танк “Іосіф Сталін» абмяркуем Індэкс свабоды мэдыяў у шасьці краінах “Усходняга партнэрства”, які склала Беларуская асацыяцыя журналістаў паспрабуем разабрацца, чаму скандальным фэмінісцкім рухам ФЭМЭН кіраваў мужчына даведаемся рэакцыі на прапанову Аляксандра Лукашэнкі браць мыта з тых, хто езьдзіць на шопінг за мяжу падамо новыя падрабязнасьці ў расьсьледаваньні справы ўладальніка "Данькоў-клюбу" Юрыя Данькова, якога абвінавачваюць у тым ліку ва ўцягваньне ў прастытуцыю распытаем экспэртаў, ці сапраўды пачаліся новыя гандлёвыя войны з Расеяй. Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: Ці трэба плаціць пошліну за шопінг за мяжой, як прапануе Аляксандар Лукашэнка? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.