Першы беларускі «Лемантар» выйшаў на Беласточчыне

Your browser doesn’t support HTML5

Вучні беларускіх школаў на Беласточчыне атрымалі да новага навучальнага году падарунак — беларускамоўны «Лемантар», складзены пэдагогам Алінай Ваўранюк. Чым ён адрозьніваецца ад буквароў, выдаваных у Беларусі? І чаму рэцэнзэнтам «Лемантара» не спадабалася, што ў пераліку нацыянальных сьвятаў на яго старонках названы Дзень Волі 25 Сакавіка? Пра гэта ды іншае з Алінай Ваўранюк гутарыць Міхась Скобла.