Яўген Учкуроніс: На беларускай мове літургія больш зразумелая людзям

Your browser doesn’t support HTML5

На сьценах касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне, што на Зэльвеншчыне, адлюстраваная ўся гісторыя мястэчка. Прычым, яшчэ ня ўсе памятныя шыльды князёў Сапегаў, сярод якіх былі ўдзельнікі нацыянальна-вызвольных паўстаньняў,  адрэстаўраваныя і зьмешчаныя ў храме, якому гэтымі днямі спаўняецца 100 гадоў. Госьцем перадачы Міхася Скоблы – ксёндз-пробашч касьцёла Яўген Учкуроніс.