Водпуск вязьня або дзеля чаго стваралі артыкул 92?

Your browser doesn’t support HTML5

У пэнітэнцыярных сыстэмах, прычым ня толькі заходніх краін, але і некаторых постсавецкіх рэспублік — такіх, як, напрыклад, Расея, Грузія, Украіна, — усё часьцей вязьням даюць кароткія вакацыі на волі. Адпаведны парадак прадугледжаны і беларускім заканадаўствам (арт. 92 КК РБ). Наколькі бясьпечна ці небясьпечна гэта з пункту гледжаньня інтарэсаў дзяржавы ды грамадзтва?