Навошта Лукашэнку рэформа царквы?

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму Лукашэнка не паехаў у Кіеў на сьвяткаваньне гадавіны хрышчэньня Кіеўскай Русі? Што азначаюць яго прапановы наконт рэфармаваньня праваслаўнай царквы? Ці азначаюць гэтыя крокі і заявы рух да аўтакефаліі БПЦ ці прынамсі да яе большай аўтаноміі і большаму падпарадкаваньню беларускім сьвецкім уладам? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць супрацоўнікі нашага радыё Сяргей Абламейка і Валер Карбалевіч і адзін з кіраўнікоў Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі, былы кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі.