«Самаакупнасьць для Купалаўскага — гэта сьмяротны прысуд»

Your browser doesn’t support HTML5

Колішні актор Коласаўскага тэатру ў Віцебску Генадзь Вянгераў ужо больш за трыццаць гадоў жыве ў Нямеччыне. Здымаецца ў кіно, супрацоўнічае з Дзюсэльдорфскім тэатрам і тэлеканалам «Эўраньюз», а яшчэ зьмяшчае ў сацыяльных сетках відэаролікі ў абарону беларускай мовы. Падчас знаходжаньня актора ў Менску зь ім сустрэўся Міхась Скобла.