Прыстасавальніцтва – адмоўная рыса беларусаў

Your browser doesn’t support HTML5

На менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны нядаўна прайшла прэзэнтацыя “Выбраных твораў” празаіка Віктара Карамазава, што пабачылі сьвет у сэрыі “Беларускі кнігазбор”. У кнігу ўвайшлі апавяданьні і эсэ, а таксама раман “Мастак і парабкі”, у якім расказваецца пра жыцьцё творцы ў беларускай глыбінцы ў 19 стагодзьдзі. А як пачуваецца мастак слова ў сучаснай Беларусі? Зь пісьменьнікам пагутарыў Міхась Скобла.