Саюз беларускай моладзі – пранямецкая ці прабеларуская арганізацыя?

Your browser doesn’t support HTML5

Вольная студыя. Cемдзесят гадоў таму, у чэрвені 1943-га, у Менску быў створаны Саюз беларускай моладзі. Якая ідэалёгія была ў падмурку гэтай арганізацыі? Хто быў зацікаўлены ў яе стварэньні – акупацыйныя ўлады ці беларускія патрыёты? Як склаўся лёс эсбээмаўцаў пасьля Другой сусьветнай вайны? Госьцем Міхася Скоблы – доктар гістарычных навук Леанід Лыч.