Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам (ПАЎТОР)

Your browser doesn’t support HTML5

Судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе незалежнай журналісткі зь Віцебску Алены Сьцяпанавай не адбылося. Судзьдзя Іна Грабоўская вярнула пратакол на дапрацоўку ў міліцыю. На 22-м фэстывалі «Славянскі базар» прадстаўнікам расейскіх сродкаў масавай інфармацыі не спадабаўся выступ міністра культуры Беларусі Барыса Сьвятлова па-беларуску. На думку некаторых назіральнікаў, з гадамі фэстываль усё больш ператвараецца ў гала-канцэрт прадстаўнікоў расейскага шоў-бізнэсу На думку незалежных экспэртаў, Аляксандар Лукашэнка накіроўваецца ў Кітай па пазыку. Ён будзе знаходзіцца ў Паднябеснай 15–17 ліпеня. Жлобін рыхтуецца да Дажынак. Мясцовыя ўлады прымушаюць прыватнікаў фарбаваць фасады дамоў у колеры так званых «цёплых тонаў» і за непаслушэнства пагражаюць адміністрацыйнымі штрафамі Магілёўскія ўлады заявілі, што колькасьць чыноўніцкага апарату ў вобласьці скарацілася на 634 штатныя адзінкі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio