Ці можна судзіць за гісторыю?

Your browser doesn’t support HTML5

У Расеі зьбіраюцца ўвесьці закон аб крымінальнай адказнасьці за паклёп на войскі антыгітлераўскай кааліцыі. У шэрагу краінаў забароненае адмаўленьне Галакосту ці генацыду армянаў. Ці ёсьць падставы для прыняцьця падобных дакумэнтаў у Беларусі? І як тады быць навукоўцам, якія аднаўляюць праўду пра сфальсыфікаваную гісторыю ўдзелу беларусаў у Другой сусьветнай вайне, або пра замоўчаны Слуцкі збройны чын? Ці не паставіць крымінальная адказнасьць кропку на праўдзе пра шмат якія падзеі беларускай гісторыі? І хто можа быць судзьдзём у пытаньнях інтэрпрэтацыі гісторыі, асабліва аддаленай у часе?    У перадачы “Свабода бяз гальштукаў” бяруць удзел намесьнік галоўнага рэдактара часопіса “ARCHE. Пачатак” Аляксандар Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.