Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

У другой палове мінулага веку ў Бабінічах адбыўся, мякка кажучы, канфуз. Навучаныя мысьліць «інтэрнацыянальна дзёрзка», раённыя начальнікі палічылі, што назва Бабінічы «зьневажае гучаньнем годнасьць простай савецкай жанчыны». Далі ў сельсавет указаньне — перайменаваць. Там назвалі вёску «Сіреневкой» — было шмат бэзу. Неўзабаве трэба было паставіць слупкі на расейскай ды беларускай мовах: «Сіреневка» ды «Бэзаўка». Вэртыкальнікаў у друку назвалі «ўбогімі» і прапясочылі нават на зьезьдзе тагачаснага Саюзу пісьменьнікаў. Бабінічы ізноў сталі Бабінічамі. (паўтор ад 16 сакавіка)