ВІДЭА: У Харкаве футбольныя ультрас прайшлі маршам адзінства
Your browser doesn’t support HTML5
Прадстаўнікі харкаўскага і кіеўскага ультрас прайшлі маршам адзінства ад плошчы Канстытуцыі да стадыёна «Мэталіст» ў Харкаве. Шэсьце стартавала пад гімн Украіны і барабанны бой. Ультрас скандуюць «Слава Украіне! Героям Слава»,«Украіна перадусім». Таксама заўзятары сьпявалі песьні, якія сталі гітамі ў інтэрнэце, пра прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.