Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран лічыць, што Паўночнаатлянтычнаму саюзу неабходна перагледзець адносіны з Расеяй — для больш эфэктыўнай абароны краін-чальцоў NATO ад патэнцыйнай ваеннай пагрозы з боку Масквы. Кэмэран заявіў пра гэта ў пятніцу.
На саміце NATO, які адбудзецца ў верасьні ў Валіі брытанскі прэм’ер мае намер прапанаваць саюзьнікам зьмяніць доўгатэрміновыя адносіны з Расеяй, у сувязі з тым, што Масква разглядае NATO як праціўніка.
Кэмэран выказаўся за распрацоўку новых плянаў ваенных вучэньняў, падрыхтоўку адпаведнай інфраструктуры і павелічэньне колькасьць сіл хуткага рэагаваньня NATO да 25 тысяч чалавек.
Сябры брытанскага парлямэнту 31 ліпеня апублікавалі даклад з крытыкай NATO за «недаацэнку небясьпекі» з боку Расеі. У дакладзе гаворыцца, што найбольш уразьлівымі перад патэнцыйнай пагрозай з боку Расеі застаюцца Латвія, Літва і Эстонія.