Ізраіль спыняе агонь у Газе на 12 гадзінаў

Ізраільская армія абвясьціла аб дванаццацігадзінным спыненьні вагню ў Газе з гуманітарных меркаваньняў. Яна спыніла баявыя апэрацыі ў 08:00 раніцы ў суботу.

У заяве ізраільскіх сіл самаабароны гаворыцца, што «армія адкажа на дзеяньні тэрарыстаў, калі яны вырашаць скарыстацца магчымасьцю і атакаваць ізраільскія войскі або мірных ізраільцян».

У заяве таксама гаворыцца пра тое, што вайсковыя аддзелы працягнуць апэратыўныя дзеяньні па выяўленьні і зьнішчэньні тунэляў ў сэктары Газа.

Прадстаўнік групы ХАМАС раней заявіў пра тое, што яна пагадзілася часова спыніць агонь.