Падзеі дня
У Пастаўскім раёне да 31 ліпеня будзе працягвацца эка-пленэр на возеры Балдук, арганізаваны Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», грамадзкай арганізацыяй «Экадом» і установай «Агра-Эка-Культура»
Гэты дзень у гісторыі
1655— Адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667), расейскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай.
1794— пакараныя сьмерцю 22 дзеячы Францускай рэвалюцыі, у тым ліку лідэр рэвалюцыі Максімілян Рабэсп’ер.
1821— Пэру абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.
1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, пачатак Першай сусьветнай вайны.
1944 — ад нацысцкай акупацыі вызваленае Берасьце.
1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.
2000 — У Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял польскіх і расейскіх ахвяр НКВД.
У гэты дзень нарадзіліся:
1902 — Карл Попэр, ангельскі філёзаф, стваральнік тэорыі адкрытага грамадзтва
1938 — Альбэрта Фуджыморы, пэруанскі палітык, былы прэзыдэнт Пэру
1954 — Уга Чавэс, вэнэсуэльскі вайсковец і палітык, прэзыдэнт Вэнэсуэлы
У гэты дзень памерлі:
1741 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар
1750 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар
1897 — Янка Лучына, беларускі паэт
1920 — Алесь Гарун, беларускі літаратар
1997— Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог, мэмуарыст
З календара Бахарэвіча
28 ліпеня 2348 да н. э. Ной адчыняе акно ў каўчэгу і выпускае галубоў