Часовым выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Ўкраіны будзе Ўладзімір Гройсман. Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў.
«Часовым выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра на пасяджэньні ўраду прызначаны Уладзімір Гройсман», — напісаў ён на сваёй Facebook-старонцы.
Гройсман займае пасаду віцэ-прэм’ера ва ўрадзе Яцанюка.
24 ліпеня ўрад пад старшынствам прэм’ера Арсенія Яцанюка падаў у адстаўку з-за распаду кааліцыі.
Перад тым фракцыі «ЎДАР» і «Свабода» абвясьцілі пра выхад з кааліцыі.