«Чорныя скрынкі» пад нашым контролем — «прэм’ер» групоўкі ДНР

Your browser doesn’t support HTML5

Раней палявыя камандзіры сэпаратыстаў, а таксама прадстаўнікі ўраду Ўкраіны, па чарзе сьцьвярджалі, што бартавыя самапісцы знаходзяцца ў іх у руках.

Адзін зь лідэраў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» («ДНР») Аляксандар Барадай заявіў, што, як мяркуецца, бартавыя самапісцы малайзійскага лайнэра знаходзяцца ў Данецку і будуць уручаныя міжнародным экспэртам у выпадку іх прыезду.

Паводле яго слоў, у раёне крушэньня выяўленыя тэхнічныя дэталі лайнэра, падобныя на «чорныя скрыні». «Яны знаходзяцца ў Доме ўраду «ДНР» пад маім асабістым кантролем, — паведаміў самаабвешчаны лідэр данецкіх сэпаратыстаў на прэс-канфэрэнцыі ў нядзелю.

Раней палявыя камандзіры сэпаратыстаў, а таксама прадстаўнікі ўраду Ўкраіны, па чарзе сьцьвярджалі, што бартавыя самапісцы знаходзяцца ў іх у руках.

Сярод паведамленьняў была і інфармацыя, апублікаваная «Ўкраінскай праўдай» аб тым, што «чорныя скрыні», якія знаходзяцца ў руках сэпаратыстаў, «нібыта рыхтуюцца для перапраўкі <...> супрацоўнікам ФСБ Расеі».