Расейскі падпалкоўнік Ігар Безьлер («Бес») замовіў забойства міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава, калі той быў у зоне актыўных баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Непасрэдным замоўцам і арганізатарам замаху назваў Безьлера дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Зоран Шкірак.
Шкірак паведаміў украінскім СМІ, што ўдзельнікі замаху затрыманыя і знаходзяцца пад сьледзтвам. Адзін з чальцоў групы аказаў супраціў пры затрыманьні і быў ліквідаваны.
Пра замах на міністра Арсэна Авакава стала вядома некалькі дзён таму.