Гэтую інфармацыю паведаміў намесьнік старшыні адміністрацыі Валер Чалы.
«Мы цяпер аналізуем розныя варыянты, ня толькі гэты», — заявіў Чалы на брыфінгу ў крызісным цэнтры ў Кіеве, адказваючы на адпаведнае пытаньне.
Украінская ўлада, паведаміў Чалы, вывучае наступствы такога кроку.
Паводле дадзеных дыпляматычных крыніцаў, Эўразьвяз гатовы пашырыць «чорны сьпіс» грамадзянаў Украіны і Расеі, які прадугледжвае замарожваньне актываў і візавыя абмежаваньні.