У Сьняжным ва ўзарваным доме загінулі 11 чалавек

Узарваны дом у Сьняжным

У Сьняжным пад абломкамі жылога дома, разбуранага ў выніку выбуху бомбы, загінулі 11 чалавек.

Кіраўнік цэнтра вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук 15 ліпеня заявіў, што ўдар па Сьняжным нанесла расейская авіяцыя.

Яшчэ 8 чалавек пацярпелі. Сярод іх — 7-гадовы хлопчык. Відэа, на якім яго выцягваюць з-пад абломкаў дома, трапіла ў сеціва.

У ноч на 15 ліпеня горад Сьняжное Данецкай вобласьці абстралялі невядомыя. У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны заяўляюць, што па Сьняжным сапраўды быў нанесены авіяўдар невядомымі сіламі, спэцыяльная сьледчая камісія займаецца расьсьледаваньнем гэтай правакацыі.