У Кіеве пікетавалі ўрачысты прыём у гонар Дня ўзяцьця Бастыліі

Your browser doesn’t support HTML5

Грамадзкія актывісты пікетавалі ў Кіеве ўрачысты прыём пасольства Францыі з нагоды Дня ўзяцьця Бастыліі з патрабаваньнем адмовіцца ад продажу Расеі двух ваенных караблёў «Містраль». Падобныя акцыі прайшлі і ў 10 іншых краінах. Паводле сьцьвярджэньня мітынгоўцаў, Расея будзе выкарыстоўваць караблі для нападу на Ўкраіну і ў далейшым на Эўропу.