«Не перадавайце крывавы «Містраль» Пуціну!» – патрабавалі ў Празе чэхі ды ўкраінцы

Your browser doesn’t support HTML5

У панядзелак перад пасольствам Францыі ў Празе адбылася дэманстрацыя з патрабаваньнем да ўраду Францыі не перадаваць Расеі ваенныя караблі. У акцыі пратэсту ў Празе ўзялі ўдзел чэхі і ўкраінцы, якія жывуць і працуюць тут. Пасьля дэманстрацыі перад пасольствам Францыі яе ўдзельнікі накіраваліся да будынку ўраду Чэхіі, каб перадаць чэскаму прэм'еру свой ​​зварот.