Расейскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць аб трапленьні снараду, нібыта выпушчанага з боку Ўкраіны, у прыватны дом у Растоўскай вобласьці. Расейскі бок сьцьвярджае, што ахвярай абстрэлу стаў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў раненьне.
Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Грыгоры Карасін заявіў, як перадае РІА «Навіны», што «дэмаршы» расейскага боку будуць «жорсткімі і канкрэтнымі». Карасін не ўдакладніў, пра якія менавіта «дэмаршы» ідзе гаворка, але дадаў, што неабходна высьветліць усе абставіны абстрэлу.