Праваабаронцы зь «Сірыйскага цэнтру назіраньня за выкананьнем правоў чалавека» ацанілі колькасьць загінулых за тры гады грамадзянскага канфлікту ў Сірыі на 250 тысяч чалавек.
Колькасьць дакумэнтальна пацьверджаных сьмерцяў у базе дадзеных праваабаронцаў пераваліла за 171 тысячу, 10 тысяч зь іх – дзеці.
У чэрвені сірыйскі прэзыдэнт Башар Асад быў пераабраны на трэці тэрмін з 89%-най падтрымкай насельніцтва.
Паўстанцы не прызнаюць вынікаў выбараў і працягваюць барацьбу з войскамі Асада.