Блізу Марыюпаля вайскоўцы зьбілі бесьпілётнік, які, верагодна, належаў сэпаратыстам

Your browser doesn’t support HTML5

Баевікі абстралялі адзін з апорных пунктаў сіл АТА. Пра гэта паведамляе кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook. Ахвяр сярод украінскіх вайскоўцаў няма, паведамляе Тымчук.

«Тэрарысты абстралялі са стралковай зброі адзін з апорных пунктаў сіл АТА. Сілавікі адкрылі вагонь у адказ са стралковай зброі. Страт з боку сілаў АТА няма. Зь мінамётаў абстралялі блёкпост сіл АТА паблізу Пяскі. Быў адкрыты агонь у адказ з БМП-2. Блізу Марыюпаля былі заўважаныя два бесьпілётнікі. Агнём з кулямёта сілавікамі зьбіты адзін БПЛА», - адзначае Дзьмітры Тымчук.

Напярэдадні ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад баевікоў Краматорск і Славянск. Баевікі пакінулі таксама гарады Дружкоўка і Канстанцінаўка Данецкай вобласьці.