Міністар абароны Украіны Валерый Гелетэй даклаў прэзыдэнту Пятру Парашэнку аб вызваленьні ад сэпаратыстаў Мікалаеўкі пад Славянскам.
Вызваленыя 150 жанчын і дзяцей , якія больш за двое сутак знаходзіліся ў закладніках.
Агенцтва УНП паведамляе, што сэпаратысты вядуць агонь паблізу жылых кварталаў Славянску.
Паводле той жа крыніцы, у Луганску ўзброеныя людзі захапілі будынак абласной тэлерадыёкампаніі. Усё вяшчаньне адключана.
Дзяржаўныя памежныя службы паведамляюць аб баях за кантроль над дзяржаўнай мяжой Украіны.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Андрэй Парубій заявіў, што ўкраінскія сілавікі кантралююць 23 з 36 раёнаў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі.