Украінскія вайскоўцы захапілі 50 сэпаратыстаў

Украінскія вайскоўцы, якія праводзяць антытэрарыстычную апэрацыю на ўсходзе краіны, узялі пад свой кантроль Мікалаеўку, якая знаходзіцца побач са Славянскам.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуке паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Мікалаеўка цалкам пад нашым кантролем! Захоплена каля 50 баевікоў, якія склалі зброю», — заяўляе міністар.