Сэпаратысты адмаўляюцца ствараць калідор для мірных грамадзян

Пра гэта сёньня заявіў сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубій, перадае агенцыя УНІАН.

«Той бок нават не пускае людзей, якія хочуць выехаць, адымаюць у іх аўтамабілі. А для стварэньня паўнавартаснага калідору павінна быць жаданьне другога боку. На сёньня мы яго не бачым. Насупраць,бачым агрэсіўныя паводзіны», — сказаў Андрэй Парубій.