29 вайскоўцаў узброеных сіл Украіны знаходзяцца ў палоне, паведаміў в. а. міністра абароны Міхаіл Коваль.
Паводле яго, 11 зь іх патрапілі ў палон адначасова, калі ехалі на цягніку. Пасьля праверкі дакумэнтаў міліцыяй на станцыі «Дзебальцава» іх перадалі казакам.
Коваль таксама дадаў, што ў цяперашні час ідзе працэс абмену вайскоўцаў, частка зь іх ужо са сваімі сем'ямі.
Раней у адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны заявілі, што ўсяго сэпаратысты трымаюць у закладніках больш за 100 чалавек.