Паміж Менскам і Кіевам зноў пусьцілі аўтобус

1 ліпеня «Менсктранс» аднаўляе аўтобусны маршрут «Менск-Кіеў-Менск».

Па гэтым маршруце будуць хадзіць аўтобусы «МАЗ-251» на 44 месцы.

Адпраўленьне штодня зь менскага аўтавакалу «Цэнтральны» — 17.30, у 17.50 — з аўтавакзалу «Ўсходні».

З Кіева аўтобус адпраўляецца штодня ў 19.30. З Чарнігава — у 22.50.

Цана квітка ў адзін бок — 310 тысяч рублёў.

Аўтобусныя маршруты на Кіеў былі скасаваная ў лютым гэтага году ў зьвязку са складанай сытуацыяй ва Ўкраіне, піша БелаПАН.