У Данецкай вобласьці ў ноч на 30 чэрвеня прарасейскія баевікі абстралялі некалькі блёкпастоў украінскіх вайскоўцаў каля Славянска, населеных пунктаў Макараў, Аўдзеека і на гары Карачун — паведамляе прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі.
Каля населенага пункта Крамяная агонь вёўся з аўтаматычных станкавых гранатамётаў і стралковай зброі. Стратаў з боку ўкраінскіх вайскоўцаў няма.
Прэсавы цэнтар таксама паведамляе, што ўначы зь мінамётаў сэпаратыстамі быў абстраляны аэрадром у Краматорску.
«Банды тэрарыстаў у аднабаковым парадку ўпарта працягваюць парушаць мірны плян прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі адносна ўрэгуляваньня сытуацыі на Ўсходзе Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні.