Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымлівае рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб спыненьні агню на паўднёвым усходзе краіны, а таксама заяўлены ім намер распачаць шэраг крокаў для дасягненьня мірнага ўрэгуляваньня.
Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Расіі. Аднак, Пуцін лічыць, што прапанаваны Парашэнкам плян без практычных дзеяньняў, накіраваных на пачатак перамоўнага працэсу, ня будзе жыцьцяздольным. У заяве адзначаецца, што абвешчаны мірны плян Парашэнкі не павінен насіць характар ультыматуму «апалчэнцам».
Раней сёньня Парашэнка заявіў, што ў выпадку невыкананьня ўмоў мірнага пляну сэпаратыстамі ўкраінскія вайскоўцы будуць дзейнічаць адэкватна. Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што яго мірны плян станоўча ўспрыняты міжнароднай супольнасьцю, у прыватнасьці, лідэрамі ЗША, Францыі, Нямеччыны і Вялікай Брытаніі.
У пятніцу Пётр Парашэнка абвясьціў аб аднабаковым спыненьні агню на адзін тыдзень. Апублікаваны прэзыдэнтам мірны плян ўрэгуляваньня канфлікту прадугледжвае, у прыватнасьці, усталяваньне дзесяцікілямэтровай буфэрнай зоны ўздоўж мяжы з Расіяй і магчымасьць для замежных удзельнікаў узброеных фармаваньняў пакінуць зону канфлікту.