Нападнікі на расейскае пасольства ў Кіеве затрыманыя. МЗС называе іх «правакатарамі»

Your browser doesn’t support HTML5

Расейскую амбасаду ў Кіеве закідалі яйкамі і зялёнкай

Абурэньне удзельнікаў акцыі пратэсту ля амбасады Расеі ва Ўкраіне правакатары выкарыстоўвалі для дзеяньняў, якія не адпавядаюць нормам дыпляматычных адносін і абароны дыпляматычных установаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Украіны.

Паводле заявы, частка тых, хто нападаў, затрыманая, прынятыя захады для аднаўлення бясьпекі дыпляматычнага прадстаўніцтва.

У суботу каля расейскай амбасады прайшла акцыя пратэсту супраць палітыкі Расеі ў дачыненьні да Украіны.

Увечары дэманстранты кідалі ў расейскую амбасаду кактэйлі Молатава



Дэманстранты сарвалі расейскі сьцяг, разьбілі некалькі аўтамабіляў расейскіх дыпляматаў, закідалі будынак яйкамі і фарбай.

ЗША асудзілі напад на расейскую амбасаду ў Кіеве і заклікалі ўкраінскую ўладу выконваць міжнародныя абавязальніцтвы па ахове дыпляматычных прадстаўніцтваў.