Расейскую амбасаду ў Кіеве закідалі яйкамі і зялёнкай

Your browser doesn’t support HTML5

У суботу ў Кіеве некалькі сотняў чалавек мітынгавалі каля будынка амбасады Расіі, пратэстуючы супраць яе ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Ўкраіны. Дэманстранты размалявалі таблічку на ўваходзе ў будынак, а сам будынак закідалі яйкамі і фляконамі зь зялёнкай, а таксама камянямі. Акрамя таго, яны перакінулі і разьбілі некалькі аўтамабіляў супрацоўнікаў амбасады. А з пасольскай мачты сьпінінгам, не пералазячы праз плот, зьнялі сьцяг Расеі. Праваахоўнікі на месцы здарэньня ня ўмешваліся ў хаду акцыі.