Удзельнікі акцыі пратэста каля будынку расейскай амбасады ў Кіеве выкарыстоўваюць выбуховыя пакеты і дымавыя шашкі.
Вокны будынка разьбіваюць кавалкамі брукаванкі — паведамляюць украінскія СМІ.
У суботу, 14 чэрвеня, каля двух соцень людзей сабраліся перад будынкам амбасады Расейскай Федэрацыі ў Кіеве.
Пікетоўшчыкі размалявалі шыльду з надпісам «Амбасада Расейскай Федэрацыі».
Удзельнікі акцыі зьнялі з будынку сьцяг Расеі, а таксама перагарнулі некалькі аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарамі і выбілі ў іх шкло.
Rus embassy in Kyiv pic.twitter.com/0oL1c58VWc
— Kateryna_Kruk (@Kateryna_Kruk) 14 июня 2014
Людзей каля будынку амбасады робіцца ўсё больш. Сярод удзельнікаў ужо ёсьць прадстаўнікі самаабароны Майдана — паведамляе Ўкраінская праўда.